Дзень інфармацыі ў агратэхнічным каледжы


16 кастрычніка ў УА «Крычаўскі дзяржаўны прафесійны агратэхнічны каледж» прайшоў дзень інфармацыі грамадзянска-патрыя­тычнай накіраванасці «За Беларусь!». На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы каледжа і прадстаўнікі РАНС, РАУС, УЗ «Крычаўская ЦРБ», а таксама грамадскіх аб’яднанняў і раённага выканаўчага камітэту. Сустрэчу праводзіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Алена Клімантава.
Старшы інспектар прапаганды і навучання РАНС Раман Усціенка правёў гульню «Дзе логіка?», у ходзе якой расказаў пра асноўныя прычыны пажараў, правілах пажарнай бяспекі і парадку дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях, нагадаў аб бяспеч­ным і законным карыстанні піратэхнікай. Ён прывёў простыя прыклады з быту, а таксама статыстыку па раёну і краіне. Расказаў Раман Усціенка і пра мабільную прыладу ад МНС: у ёй сабраныя падрабязны алгарытм дзеянняў пры канкрэт­най надзвычайнай сітуацыі, правілы аказан­ня першай дапамогі, заданні для праверкі сваіх ведаў у пажарнай бяспецы і іншае.
Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алена Краўцова нагадала аб незаконнасці правядзення несанкцыя­наваных мітынгаў і адказнасці за ўдзел у іх, у тым ліку і для непаўналетніх. Таксама яна расказала аб вострай праблеме махлярства з банкаўскімі карткамі і правілах бяспечнага карыстання імі, каб не апынуцца ахвярай такіх махляроў. Напрыканцы выступу інспек­тар правяла прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх, пералічыла асноўныя незаконныя дзеянні, якія часцей за ўсё робяць падлеткі (распіццё ў грамадскіх месцах алкагольных напояў, знаходжанне без флікераў у цёмны час сутак, мелкія крадзяжы і г.д.), і нагадала пра прававую адказнасць за гэта. Навучэнцы актыўна задавалі пытанні, цікавіліся законнасцю тых ці іншых дзеянняў.
«Самае вялікае багацце ў нашым жыцці – здароўе, здароўе кожнага – здароўе нацыі», – падкрэсліла Алена Клімантава. Падлет­кавы ўрач ЦРБ Кацярына Лукіных паказала прысутным прэзентацыю пра шкоду курэння. Курэн­не – самая распаўсюджаная ва ўсім свеце шкодная звычка. Колькасць курыль­шчыкаў расце, у тым ліку сярод падлеткаў. Урач расказала пра працэс фарміравання нікатынавай залежнасці і небяспечнае ўздзеянне курэння на арганізм. Таксама яна распавяла пра шляхі барацьбы з папулярызацыяй гэтай звычкі.
Выступіла загадчык інфар­мацыйна-ідэала­гічнага сектара аддзела абслугоўвання і інфар­мацыі РІІЦ Алена Лісічкіна. Яна адзначыла асноўныя дасягненні нашай краіны за апош­нія гады, актыўнае развіццё ва ўсіх сферах жыцця: спорце, медыцыне, адукацыі, куль­туры, IT-сфере і іншых. Яна нагадала, што адказнасць за захаванне дасягнутага ляжыць на плячах моладзі, а таксама падкрэсліла, наколькі развітая ў нас маладзёжная палітыка. Маладыя людзі ў зале расказалі пра свае жыццёвыя мэты і планы.
Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына Календарова правяла з навучэнцамі гутар­ку аб дзяржаўнай сімволіцы. Яна распавяла пра навуку геральдыку, а таксама пра гісторыю, значэнне і важнасць у жыцці краіны дзяржаўных сімвалаў.
А напрыканцы сустрэчы кожны з навучэн­цаў гаварыў, што новага даведаўся з выступаў гасцей, і падзяліўся сваімі марамі. Дзень інфармацыі прайшоў прадук­тыўна: атрыманыя веды дапамогуць маладым людзям у будучыні.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий