“Раёнцы” — 85 гадоў

Імкліва бягуць гады. Вось ужо і 85-я гадавіна з дня стварэння на Крычаўшчыне раённай газеты.

 

Імкліва бягуць гады. Вось ужо і 85-я гадавіна з дня стварэння на Крычаўшчыне раённай газеты. Для многіх жыхароў раёна гэта вельмі важная дата, бо цяжка ­ўявіць­­ сабе жыццё без выдання, якое бліжэй за ўсіх да чытача. «Раёнка” жыве клопатамі, інтарэсамі землякоў. На яе старонках размяшчаюцца цікавая і змястоўная інфармацыя, расказы пра тых, хто жыве з намі побач – нашых суседзяў, знаёмых, родных і блізкіх. Газета прадастаўляе свае старонкі для творчых асоб Крычаўшчыны. Такім чынам, гэта яшчэ і культурная з’ява. І ў Год культуры зыходзіць з яе старонак свежы, творчы погляд на жыццё. 
Газеце жыць, аб’ядноўваць вакол сябе здаровыя, творчыя сілы грамадства, каб яшчэ больш прыгажэла родная зямля.

Заснавана раённая газета ў сту­дзені 1931 года і прайшла вялікі шлях. Пад рознымі назвамі выходзіла «раёнка”, але заўсёды цікава і змястоўна інфармавала і інфармуе чытачоў аб падзеях, якія адбываюцца на Крычаўшчыне, фарміруе грамадскую думку, аб’ядноўвае грамадства, дапамагае жыхарам раёна ў вырашэнні жыццёва важных пытанняў. 
…Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, «раёнка” заклікала на бараць­бу з ворагам. Апошні перадакупацыйны нумар датаваны 15 ліпеня 1941 года. Пасля вызвалення Крычаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кастрычніку 1943 года «раёнка” была адноўлена. 
Заўсёды  раённая газета побач з чытачом. І ў яе шмат сяброў, памочнікаў, сапраўдных прыхільнікаў.  
На свята прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Таццяна Марачкава, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта ­Жанна Дзмітрые­ва, старшыня абласной арганізацыі «Беларускі саюз журналістаў”, галоў­ны рэдактар інфармацый­нага агенцтва «Магілёў­скія ведамасці» Святлана  Шутава і іншыя адказныя асобы. 
Рэдакцыя – гэта, у першую чаргу, людзі, якія пра­цавалі і працуюць тут. Многія былыя работнікі прысвяцілі раённай газеце не адзін дзясятак гадоў. Яны былі ­прыкладам адносінаў да справы, адданасці газеце. Гэта ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Ягор Ціханавіч Бяспалаў і Васіль Паўлавіч Самусік, а таксама работнікі старэйшага пакалення «раёнкі”. Памятаюць у калектыве рэдакцыі пра сваіх ветэранаў, якіх запрасілі на свята. Цяперашняе пакаленне газетчыкаў працягвае добрыя працоўныя традыцыі. Робяць тут людзі неабыякавыя, улюбёныя ў прафесію. Так, узнагародамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў адзначаны загадчык сельскагаспадарчага аддзела Аляксандр Гаўрыленка, вадзіцель спецыяльнага аўтамабіля Аляксандр Свадкоўскі. Было адзначана, што, дзякуючы прафесійнаму майстэрству і адказнасці, адданасці справе, любові да роднай зямлі, павазе да людзей, раённая газета стала неад’емнай часткай жыцця Крычаўшчыны. 
У той дзень прагучалі словы падзякі за добрасумленную працу калектыву, галоўнаму рэдактару раённай газеты Таццяне Іўкінай, а таксама пажаданні творчага натхнення, цікавых публікацый, пашырэння чытацкай аўдыторыі, поспехаў і новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці. Віншаванні накіравалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, калектыў Клімавіцкай раённай газеты «Родная ніва”, паштавікі, кіраўніцтва разлікова-касавага цэнтра № 29 ААТ «Белаграпрамбанк” — Магілёўскае абласное ўпраўленне, філіяла № 714 ААТ «ААБ Беларусбанк” і многія іншыя. 
Крычаўская раённая газета штогод займае адно з лідзіруючых месцаў у вобласці па тыражу. У правядзенні падпісной кампаніі вялікую дапамогу аказваюць работнікі раённага вузла паштовай сувязі. Па добрай традыцыі, рэдакцыя ў гэты святочны дзень падвяла вынікі спаборніцтва паміж паштавікамі і ўручыла тым, хто больш за ўсіх дапамагаў «раёнцы”, прэміі. На сцэну былі запрошаны начальнік раённага вузла паштовай сувязі Алена Іванова, старшы інспектар па падпісцы Ірына Камарова, паштальёны Святлана Тарасава, Алеся Марфонава, Таццяна Грысянкова, Святлана Кухарава, Любоў Сасунова, Алена Зайцава. 
Важкі ўклад у падрыхтоўку раённай газеты ­ўносяць няштатныя аў­тары. Гэта Антаніна Рыжанкова, Іван Выр­ва, Канстанцін Цітоў, Эдуард Прыгонікер, Вячаслаў Якавенка, Ніна Філіпенка, Зінаіда Скачкова, Ларыса Ашуркова і многія іншыя. Ёсць сярод нашых няштатных карэспандэнтаў і моладзь. Гэта Юрый Марозаў, Дзмітрый Воюц і іншыя. Ад рэдакцыі раённай газеты прадстаўнікам аўтарскага актыву былі ўручаны віншавальныя лісты. 
На свята прыйшлі сябры «раёнкі». Гэта старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Жывіцкі, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Крычаўгрузаўта” Уладзімір Ільянкоў, галоўны рэдактар Чавускай раённай газеты «Іскра” Эльвіра Старавойтава, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама-начальнік аддзела эканомікі і ўліку Людміла Паўлава, намеснік дырэктара падшэфнай сярэдняй школы № 5 Таццяна Кандраценка і іншыя. 
Гаспадароў і гасцей свята сваёй творчасцю парадавалі Уладзімір Прэзідэнтаў, Стас Прахарэнка, Алена Лепяцёнак, Лілія Бяляева. Закончылася мерапрыемства выкананнем гімна раённай газеты. 
Жыццё працягваецца. Увазе чытачоў «раёнкі” будуць прапанаваны цікавыя публікацыі, аўтарамі якіх з’яўляюцца журналісты і ўсе, хто падтрымлівае раённую газету, дапамагае ёй стаць яшчэ больш цікавай і змястоўнай. 

                       

Добавить комментарий