«Я не дазволю разбурыць тое, што стваралася ў Беларусі пакаленнямі людзей»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дазволіць разбурыць тое, што стваралася ў краіне пакаленнямі людзей.

«Калі б у мяне ў кішэні было некалькі мільярдаў, можа, я зрабіў бы, як Парашэнка. Наўрад ці, безумоўна. Але я так часам думаю. Але калі ў мяне гэтых мільярдаў няма… Таму я не баюся, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Я нават дома гавару: слухайце, дзеці, ну не сёння – заўт­ра. Хто ведае, калі я пайду да Яго, калі Ён мяне пакліча (калі яны мяне спрабуюць стрымаць ад чагосьці). Некалі я пайду, але я ім (апанентам улады. – Заўвага БелТА) не дазволю тое, што мы стваралі з людзьмі, з гэтымі пакален­нямі, разбурыць. Вось чым я жыву».
«Ці крыўдна проста па-­чалавечы? Таму што ёсць людзі, якія не помняць з прычыны ўзросту, а тыя, якія помняць, не цэняць, як было і як стала», – удакладніў адзін з журналістаў.
«Вельмі крыўдна, – адказаў Прэзідэнт. – Зразумела, для мяне гэта вельмі крыўдна і трагічна, калі хочаце. Але гэта не значыць, што я апусціў рукі, таму што я па-філасофску на гэта гляджу. Некалі Ён мяне туды пакліча, але я павінен абараніць тое, што створана нашымі рукамі, абараніць тых людзей, якія гэта стваралі, і вось гэтых – пераважную большасць, якія за мяне прагаласавалі, хоць бачаць мяне кож­ны дзень у тэлевізары і ў «халадзільніку». Можа, недзе і надаела, але яны мяне падтрымалі. Гэтым я цяпер і жыву».
У кіраўніка дзяржавы так­сама пацікавіліся, што пасля ўсіх бягучых падзей у Беларусі для яго цяпер самае галоўнае ў жыцці.
«Калі шчыра, я нават не ведаю. Цяжка сказаць. Мае дзеці і дзеці тых людзей, якія са мной побач, – зая­віў Аляксандр Лукашэнка. – Што мяне вельмі трымае ў гэтай сітуацыі (ды і вы, напэўна, ведаеце): калі б цяпер рухнуў Лукашэнка, рухнула б уся сістэма і ўслед пакацілася б і Беларусь. Я думаю, што далёка адкацілася б. Можа, нехта падставіў бы сваё магутнае плячо. Але цяпер было б вельмі цяжка. І вось гэтыя хлоп­цы – амапаўцы і іншыя – тыя, хто са мной побач, яны ў чым вінаваты? А іх будуць рэзаць, іх будуць рваць».
Паводле БелТА.

Добавить комментарий