Дырэктыва — у новай рэдакцыі

Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» прынята ў новай рэдакцыі.

Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны ўказ № 26 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 студзеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Пры гэтым змяняецца назва Дырэктывы: «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».
Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.
Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.
Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм’ер-міністра, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
 БелТА.

Добавить комментарий