Скарбы культуры Беларусі

Кніжная выстава пад такой назвай арганізавана ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі. Прысвечана яна Году культуры.

 

Кніжная выстава пад такой назвай арганізавана ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі. Прысвечана яна Году культуры. Тут прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра багатае культурнае жыццё Беларусі, яго самабытнасць і разнастайнасць. Наведвальнікі бібліятэкі праяўляюць інтарэс да выставы. 
Нацыянальныя каштоўнасці ў духоўнай сферы – велізарнае багацце, душа народа, яго ­прыгажосць. Нездарма ж кажуць, што культура замацоўвае нацыю ў вечнасці. Безумоўна, беларуская культура з’яўляецца часткай сусветнай культуры, бо яе ведаюць далёка за межамі краіны. Але ж сёння беларуская культура развівае і захоўвае нацыянальныя традыцыі, уваходзячы сваімі каранямі ў глыбокую старажытнасць.  На Крычаўшчыне назапашаны значныя культурныя багацці, беражліва захоўваецца гісторыка-культурная спадчына, якая дапамагае выхоўваць у жыхароў раёна любоў да Айчыны. Старажытныя культурныя традыцыі плённа развіваюцца і сілкуюць сучасныя творчыя ініцыятывы, якія заўсёды падтрымліваюцца раённым выканаўчым камітэтам. Гэта дапамагае аб’яднаць інтэлектуальныя і духоўныя сілы грамадства, што, вядома ж, неабходна для вырашэння задач, якія стаяць перад усімі намі па далейшым развіцці краіны.

Добавить комментарий