Пра тэхабслугоўванне жылля

Кампенсаванне затрат на тэхабслугоўванне жылля ў Беларусі вырасце амаль да 80 працэнтаў без росту кошту паслугі. 

 

Кампенсаванне затрат на тэхабслугоўванне жылля ў Беларусі вырасце амаль да 80 працэнтаў без росту кошту паслугі. Гэта прадугледжана ўказам № 535 «Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указ № 535 прадугледжвае раскрыццё самай «непразрыстай» паслугі — тэхнічнага абслугоўвання жылога дома. Яна падзяляецца на тры самас­тойныя: тэхнічнае абслугоўванне, прыбіранне дапаможных памяшканняў і асвятленне пад’ездаў.
Гэта дасць магчымасць адказаць на пытанне аб рэальным кошце паслугі і перайсці на дыферэнцыраваныя тарыфы ў залежнасці ад камфортнасці дома, яго паверхавасці. Такі падыход павысіць узровень кампенсавання затрат насельніцтвам амаль да 80 працэнтаў без фактычнага павышэння кошту гэтай паслугі. У выніку эканамічны эфект будзе дасягнуты за кошт празрыстасці затрат на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў праз фарміраванне кошту абслугоўвання 1 кв.м на аснове тэхналагічных карт па серыях дамоў, а таксама аснашчэння жылых дамоў энергаэканомным абсталяваннем.
Акрамя таго, рэалізацыя ўказа № 535 забяс­печыць своечасовае і рытмічнае фінансаванне арганізацый ЖКГ, што дасць магчымасць абараніць іх у частцы своечасовых разлікаў бюджэту за паслугі, а таксама выключыць выпадкі, калі выканкамы скарачаюць запланаваныя гадавыя аб’ёмы фінансавання на рэканструкцыю, мадэрнізацыю і капітальны рамонт аб’ектаў ЖКГ. Нормы дакумента абавязваюць утрымліваць няпрофільныя аб’екты толькі на  платнай аснове, а не за кошт паслуг, што аказваюцца насельніцтву.

 БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *