«Сваiмi словамi»

11 лiпеня прадстаўнкi Магiлёўскай натарыяльнай акругi прынялi ўдзел у запiсу забаўляльнай праграмы Беларускага тэлебачан­ня «Сваiмi словамi», якая накiравана на папулярызацыю беларускай мовы. У гуль­ні спаборнiчалi каманды Магiлёўскай i Гомельскай натарыяльных акруг. Праграма складалася з шасцi вясёлых конкурсаў, у тым лiку: тлумачым, перакладаем, ужываем, размаўляем, вырашаем крыжаванку.

Магiлёўскую натарыяльную акругу прадстаўлялi натарыус Янiна Кавалёва i метадыст Зiнаi­да Танкiх.
У сяброўскай атмасферы прадстаўнікі натарыяту правяралі свае веды ў беларускай мове, адкрывалі для сябе новыя словы і іх значэнні, успаміналі творы беларускіх класікаў – і гэта ўсё на хуткасць, бо дух суперніцтва ніхто не адмяняў. Паслядоўна вырашаючы задан­ні вядучага Алены Трацен­ка, удзельнікі паспяхова справіліся з прапанаванымі пытаннямi. Кошт гульнi роўны: 430 на 430 балаў.
Запомнілася тлумачэнне каманды Гомельскай натарыяльнай акругi слова «сланяня», якое выклікала не толькі смех у зале, але i прынесла ў яе скар­бонку дадатковых 30 балаў ад эксперта праграмы Святаслава Крупенькi «балы па жменьцы ў кiшэньцы».
Эфiр праграмы з удзелам нашых канкурсантаў на Беларускiм тэлебачаннi прызначаны на снежань 2020 года.

Добавить комментарий