Лукашэнка ў Полацку сустрэўся з жыхарамі горада і журналістамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Полацку пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, на сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі СМІ, перадае карэспандэнт БелТА.

Гараджане чакалі кіраўніка дзяржавы на пляцоўцы ля гарвыканкама, дзе Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду па развіцці ЖКГ.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў цяперашнюю эпід­сітуацыю, што ў Віцебскай вобласці з гэтай праблемай сутыкнуліся раней, чым у іншых рэгіёнах. З другога боку, тыя, хто перахварэў, ужо могуць не асцерагацца ні другой, ні трэцяй хвалі з улікам набытага імунітэту. «Перажывём. Не такое перажывалі», — запэўніў Прэзідэнт.
Людзі задавалі Аляксандру Лукашэнку розныя пытанні, звярталіся з прыватнымі просьбамі. Па ўсіх з іх Прэзідэнт даручыў разабрацца і аказаць неабходную дапамогу. У прыватнасці, гэта датычылася пытанняў шматдзетнай маці, вырашэння бытавых пытанняў.
Журналіст МТРК «Мір» пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы яго меркаваннем аб падзеях вакол банка Газпрама ў Беларусі.
«Шчыра скажу, у нюансы пакуль не акунуўся. У дэталях не ведаю, што там адбываецца. Але я даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю (там фінансавая міліцыя гэтым займаецца). Цяпер у вялікіх аб’ёмах ідуць аператыўныя і следчыя мерапрыемствы», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Нават вы як журналіст, напэўна, бачылі гэтыя неправамерныя дзеянні замежнага банка ў Беларусі. Мы гэта таксама бачылі. Зразумела, вы ведаеце наш парадак: ніхто нікому не даў права займацца несправядлівымі справамі, у тым ліку гэтаму банку», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што па дарозе ў Полацк у верталёце прачытаў асноўныя матэрыялы ў адносінах да бан­ка і заявы. «Што мяне ўразіла: гэты нягод­нік, інакш не назаву: я, маўляў, ні пры чым, да мяне прэтэнзій ніхто не мае, гэта яны там…», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.
«Слухайце, яны ўсе былі не толькі ў яго намеснікамі. Гэта адна шайка-лейка. Мы гэта бачым з 2016 года. Мы гэта бачылі. Навошта ж ты на іх валіш сёння. Ты быў кіраўніком, яны ў цябе намеснікамі. І ўсё, што там рабілася, магло без кіраўніка адбывацца? Не», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ёсць поўная інфармацыя, што «гэта яго былі задумы, ён утварыў гэтыя структурныя пракладкі тыпу «­Прыватлізінгу».
«Працавалі па гэтым банку і па іх з 2016 года. Выявілі вывад грошай, замежныя рахун­кі, замежная ўласнасць іх. На Кіпры. У Латвіі рахункі, Лондане… – расказаў Прэзідэнт. – Але іншаземцы інфармацыю нам (з 2016 года мы прасілі) прадаставілі толькі ў снежні мінулага года. Праваахоўныя органы актывізавалі гэтыя дзеянні. Таму з’явіліся пытанні».
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задаць адпаведнаму чалавеку пытанне, чаму ён пайшоў у прэзідэнты. «Калі рыльца ў пуху, не лезь туды. Таму што цябе размачаліць сам народ. Чаго палез – таму што зразумеў, што да яго прыйдуць і надзенуць наручнікі. А ў нас жа цяпер выгадна займацца палітыкай, каб стаць вязнем сумлення. Вось чаму ён пайшоў туды. Але гэта яму не дапаможа», – заявіў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што гэты чалавек цяпер «крычыць: датычны – не датычны, улады націскаюць на кагосьці…» «Як перад богам клянуся, што мне гэта цяпер у перадвыбарнай кампаніі не патрэбна. Таму што будуць крычаць: баіцца некага…», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Я нікога не баюся! І мне гэта сітуацыя нявыгадная, але нягоднікаў трэба было спыняць, таму што пачалі хаваць канцы ў ваду. Не атрымалася», – сказаў Прэзідэнт.
Паводле яго інфармацыі, затрымана прыкладна 15 чалавек. «Але ён не разумее іншага. Калі яго саўдзельнікаў адправілі на нары, яны ўжо ўчора вечарам усё расказалі. За дзве гадзіны прынеслі $14 тыс., потым яшчэ $600 тыс. або $800 тыс. Там зліткі золата, карціны, усё прынеслі адразу, толькі не чапайце. З імі акуратна абышліся. Яны ўсё расказваюць. Таму яму давядзецца гэта ўсё расказаць», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
«І я хачу, каб ён трапіў на выбары. Каб ён прыйшоў і расказаў, адкуль уласнасць на Кіп­ры, як пры такой «лукашэнкаўскай дыктатуры» ён стварыў гэту ўласнасць, як ён хабары даваў, дзяліў грошы, чаму замежны банк гэтым займаўся… Гэта ўсё трэба расказаць беларусам. І яны няхай потым вызначацца. Але вязнем сумлення мы яго не зробім», – сказаў Прэзідэнт.
Ён заявіў, што ў гэтым выпадку па выніках расследавання будзе запрошаны Інтэрпал і замежныя спецыялісты, каб яны прааналізавалі дакументы. «Расіян, амерыканцаў, ­еўрапейцаў, і аддам ім дакументы. І няхай яны зробяць высновы на адпаведнасць дзеянняў праваахоўных органаў нашым законам. І будуць адказваць у адпаведнасці з законам. Трэба – сядуць. Перад законам усе роўныя», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Вы не думайце, што там з боку Лукашэн­кі нейкі накат. Ніякага накату няма. Мне гэта цяпер і не трэба было», – запэўніў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што папрасіў аднаго з членаў урада сказаць згаданаму чалавеку: «Праўда і толькі праўда! Другое – усё, што ўкраў, вярні народу. Можа, суд гэта ўлічыць». «А старшыні КДК, які займаецца гэтым пытаннем, я даручыў, каб ён народу ўсё выклаў, расказаў што ёсць. Каб яны не думалі, што тут ідзе нейкі штучны накат. Нам ён не патрэбны», – рэзюмаваў Прэзідэнт.

Добавить комментарий