Лукашэнка станоўча ацаніў работы па развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня ў час рабочай паездкі даў шэраг дадатковых даручэнняў па далейшым развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва, перадае карэспандэнт БелТА.

«Малайчына. Нядрэнна, але гэта яшчэ асобныя зярняткі. Горад павінен быць прыгожым», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад мэра Уладзіміра ­Цумарава.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работы па добраўпарадкаванні праведзены і ў іншых абласных цэнтрах, жыхарам якіх ёсць чым ганарыцца.
Асобнай тэмай стала рэа­лізацыя розных праектаў па развіцці гарадской інфра­ст­руктуры, якія ўжо рэалізаваны ў Магілёве ў 2017-2020 гадах. Напрыклад, за гэты час былі капітальна адрамантаваны многія аб’екты дарож­най сет­кі (Чавуская, Мінская шаша, мост і пуцеправод цераз чыгуначныя пуці па праспекце Міру) і сацыяльнай іфраструк­туры (Палац культуры вобласці, тэнісныя корты і футбольны манеж, сярэдняя школа нумар 46, радзільны дом Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынс­кай ­дапамогі).

Прэзідэнт азнаёміўся з планамі горада па будаўніцтве і праектаванні шэрага аб’ектаў. У іх ліку – кардыяхірургічны корпус Магілёўскай абласной бальніцы, паліклінікі ў жылым раёне «Казіміраўка», ФАК з басейнамі ў мікрараёне «Фаціна», а таксама будаўніцтва пуцеправода-дублёра па вул.Якубоўскага – Загараднай шашы. Што датычыцца апошняга аб’екта, то Аляк­сандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на крыніцах фінансавання, адзначыўшы, што на будаўніцтва гэтага пуцеправода можна накіраваць сродкі, сэканомленыя пры рэканструкцыі іншых дарог па краіне.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб праведзеных і запланаваных работах па доб­раўпарадкаванні ландшафтна-рэкрэа­цыйнага комплексу «Падніколле». Тут, у прыватнасці, прадугледжана ўладкаванне спартыўных і дзіцячых пляцовак, катка з паркавым павільёнам, вяровачнага гарад­ка, парку атракцыёнаў, пляжнай зоны і ў перспектыве – турыстычнага комплексу. «Чым раней, тым лепш, – пракаменціраваў Прэзідэнт ініцыятыву па ўзвядзенні турыстычнага комплексу. – Людзей шмат, жадаючых наведаць. Чаму не развіваць?»
«Цяпер гэта ўсё трэба аб’яднаць так, каб горад быў цэласным комплексам. Трэба нешта яшчэ нам зрабіць за будучую пяцігодку, каб магіляўчане ганарыліся», – падкрэсліў беларускі лідар, размаўляючы з людзьмі пры наведванні Свята-Мікольскага жаночага манастыра.
Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ўспамінамі, што ў гады вучобы ў Магілёве ён так­сама бываў на тэрыторыі Падніколля, але тады гэтыя мясціны былі зусім непрывабныя з выгляду. «Гэта сметнік быў», – сказаў ён.
Ён адзначыў, што так склалася, што Магілёў і Брэст у свой час адсталі ў добраўпарад­каванні, у адрозненне ад Гомеля, Віцебска або Гродна. «Але надышоў час, адрадзілі Брэст і многае зрабілі для Магілёва, але яшчэ не ўсё», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівы акцэнт Прэзідэнт зрабіў і на прамысловай сферы горада, даручыўшы правесці ў гэтым плане рэвізію і вызначыцца з тым, як выкарыстоўваць незадзейнічаныя вытворчыя плошчы. «Нельга страціць гэтыя прамысловыя кропкі. Знойдуцца інвестары і з задавальненнем прыйдуць у Магілёў і будуць працаваць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, у рэгіёне па выніках студзеня-красавіка дасягнуты добрыя паказчыкі па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (103 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года), у будаўніцтве (101,8 працэнта), у рознічным тавараабароце ў гандлі (104,2 працэнта).

Фото с сайта http://www.president.gov.by/

Добавить комментарий