Дзіцячыя дапамогі павышаны

У Беларусі з 1 мая вырасла сума дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе Br2467,8, пры нараджэнні другога і наступ­ных дзяцей – Br3454,92. Аднаразовая дапамога жан­чынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплач­вацца ў памеры Br246,78, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) – у памеры Br123,39.
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, што вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда – Br172,75, на іншых дзяцей у сям’і – Br123,39. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br246,78 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br296,14 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў), штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, – Br172,75.
Новыя памеры гэтых выплат будуць дзейнічаць да 31 ліпеня. Яны звычайна пераглядаюцца ў лютым, маі, жніўні і лістападзе.
Дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячныя), пералічваюцца двойчы ў год – з 1 лютага і з 1 жніўня – у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы ў краіне за папярэд­ні квартал. Цяпер дзейнічаюць наступныя памеры гэтых выплат: на першае дзіця – Br405,48, на другое і наступных – Br463,4, на дзіця-інваліда – Br521,33.

Добавить комментарий