Вакцыны супраць віруса грыпу

У свеце ў апошнія гады з’явіліся новыя вакцыны, якія ўтрымліваюць чатыры актуальныя варыянты віруса грыпу (па два варыянты вірусаў А і В). У будучым такія вакцыны з’явяцца і ў Беларусі, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. 

 

У свеце ў апошнія гады з’явіліся новыя вакцыны, якія ўтрымліваюць чатыры актуальныя варыянты віруса грыпу (па два варыянты вірусаў А і В). У будучым такія вакцыны з’явяцца і ў Беларусі, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. 
Паводле слоў спецыялістаў, усе вакцыны, што выкарыстоўваюцца ў Беларусі, зарэгістраваны Міністэрствам аховы здароўя. Для імунізацыі насельніцтва выкарыстоўваюцца інактываваныя вакцыны супраць грыпу, неабходныя для выпрацоўкі імунітэту. Гэта спліт-вакцыны, якія ўтрымліваюць вонкавыя і ўнутраныя часцінкі вакцынавага віруса грыпу; а таксама субадзінкавыя вакцыны, якія ўтрымліваюць толькі вонкавыя часцінкі вакцынавага віруса грыпу. Усе вакцыны, што выкарыстоўваюцца для прафілактыкі грыпу, утрымліваюць аднолькавыя штамы вірусаў.
У свеце існуе некалькі соцень лабараторый, якія сочаць за вірусамі грыпу ў паўночным і паўднёвым паўшар’ях. Аналізуючы інфармацыю аб вірусах, што выклікаюць грып, спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) штогод складаюць рэкамендацыі па варыянтах вірусаў грыпу, якія неабходна ўключыць у састаў вакцыны. У яго ўключаюцца тры актуальныя варыянты віруса грыпу: два варыянты віруса А і адзін варыянт віруса В. 
За апошнія два дзесяцігоддзі тыя варыянты вірусаў грыпу, якія былі рэкамендаваны СААЗ для ўключэння ў састаў вакцын, супадалі больш як у 90 працэнтах выпадкаў. У асобныя гады адзначаліся разыходжанні па адным з трох варыянтаў, што ўваходзяць у састаў вакцыны. 
У бягучым сезоне штамавы састаў вакцын супраць грыпу абнавіўся на дзве трэці ў параўнанні з мінулым годам.
У Беларусі лабараторная дыягностыка выпадкаў ВРІ ажыццяўляецца ў рамках дазорнага нагляду за захваральнасцю. Лабараторныя даследаванні праводзяцца ў пэўнай колькасці пацыентаў з вострай рэспіраторнай інфекцыяй, грыпападобным захворваннем і цяжкай вострай рэспіраторнай інфекцыяй на працягу ўсяго года. Праводзіць лабараторнае абследаванне суцэльным метадам (ва ўсіх хворых) немэтазгодна ва ўсіх аспектах — медыцынскім, эканамічным і г.д. 
Вынікі лабараторных даследаванняў сведчаць, што хварэюць на грып, у тым ліку на яго цяжкія формы, непрышчэпленыя людзі. Сярод прышчэпленых вірус грыпу ідэнтыфікуецца ў адзінкавых выпадках, прытым форма інфекцыі лёгкая, без ускладненняў.
 
 БелТА.

Добавить комментарий