«Усе хочуць укусіць Беларусь»

Беларусь аказалася лепш гатова да барацьбы з каранавірусам дзякуючы захаванню неабходных структур у сістэме аховы здароўя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання ў Бабруйску прадпрыемства ­«Славянка», перадае карэспандэнт БелТА.

«Цяпер гэты каранавірус стаў палітыкай. Усе глядзяць, за што ўкусіць бы Лукашэнку, Беларусь – яны выбіліся са строю. Дык не трэба здзіўляцца. Усё гэта таму, што мы захавалі сістэму і прывялі яе ў парадак. І так здарылася, што мы больш-­менш аказаліся гатовыя да гэтай заразы, і не толькі да яе», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу: з-за каранавіруса і падобных інфек­цый паміраюць значна менш людзей, чым, напрыклад, ад сардэчна-сасудзістых захвор­ванняў, анкалогіі і цукровага дыябету. «З мяне ў свеце ўсе паджартоўваюць, асабліва ў Расіі (як быццам больш няма пра што гаварыць, усе сталі вялікія): вось Лукашэнка гаворыць, што ў Беларусі ад каранавіруса ніхто не памёр. Яшчэ раз паўтараю: ад каранавіруса нават у вас у Магілёўскай вобласці ніхто не памёр. Усе паміраюць ад хранічных захворванняў, а любы вірус жа б’е па слабых, у каго імунітэту няма. Вось што я меў на ўвазе», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ні ў якім разе не пераставаць лячыць іншыя захворванні і прадаўжаць планавыя медагляды грамадзян, паколькі інакш можна не заўважыць у пацыента наяўнасць сур’ёзнай ­хваробы.

Добавить комментарий