У БЕЛАРУСІ ВЫЗДАРАВЕЛІ І ВЫПІСАНЫ 938 ПАЦЫЕНТАЎ З COVID-19

У Беларусі на 23 красавіка выздаравелі і выпісаны 938 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 8022 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 122 тыс. 543 тэсты, праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 60 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Добавить комментарий