Аб прэзідэнцкіх выбарах

Абстаноўка, якая складваецца ў Беларусі, пакуль не дае падстаў для пераносу прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БелТА.
«Гэта пытанне нікуды не дзенецца. Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары. У нас пакуль няма падстаў іх пераносіць. Як некаторыя (што дзіўна – ці то ворагі, ці то сапернікі) нам падказваюць: не трэба праводзіць. Мяне заўсёды гэта насцярожвае. Як нас вучылі ў савецкія часы: калі вам з-за мяжы нешта раяць, то вы зрабіце наадварот. Я не зыходжу з гэтай формулы, але заўсёды насцярожвае», – сказаў Аляк­сандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што неабходна параіцца з Цэнтральнай выбарчай камісіяй і вызначыць тэрміны падрыхтоўкі кампаніі. «Вы чалавек вопытны, займаліся гэтым, калі былі кіраўніком Адміністрацыі, таму ваша слова будзе не апошнім», – адзначыў ён.
Пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Наталля Качанава расказала жур­налістам, што дата правядзення выбарчай кампаніі будзе вызначана пасля абмеркавання з ЦВК. «Выбары будуць праведзены ў нашай краіне ў даклад­на вызначаныя тэрміны ў адпаведнасці з законам, – падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. – Ніякага пераносу выбараў не будзе, гэта адназначна».

Добавить комментарий