Пакуль жывая памяць

30 верасня крычаўляне адсвяткавалі Дзень горада і 72-ю гадавіну з дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пакуль жывая  памяць

 

 

Дзень 30 верасня —  знамянальны для Крычаўшчыны дзень. У 1136 годзе ў гэты дзень Крычаў упершыню ўзгадваецца ў гістарычных дакументах. І, па волі лёсу, менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да гэтай падзеі быў прымеркаваны шэраг святочных мерапрыемстваў –  вялікая канцэртная праграма «Мы жыць хочам пад мірным небам”, спартыўныя спаборніцтвы, маладзёжны фестываль фарбаў, байкер-шоу, продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці…
А кульмінацыйным момантам святкавання стала адкрыццё памятнага знака вызваліцелям Крычава «Артылерыйская пушка Д-44” у раёне чыгуначнага вакзала, дзе 29 верасня 1943 года вяліся жорсткія баі воінамі 572-га гарматна-артылерыйскага палка пад камандаваннем палкоўніка Савіна. І адкрыццё памятнага знака – наша даніна памяці вялікаму подзвігу воінаў-вызваліцеляў і месца пакланення тым, каму мы абавязаны жыццём у мірным часе.

 
 
 

Пакуль жывая  памяць

 

Пакуль жывая  памяць

 

Пакуль жывая  памяць

 

Пакуль жывая  памяць

 

 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
5 Октября 2015

 

Добавить комментарий