“Беларусь – адкрытая кніга”

У Мінску праходзіць XXVII Між­народная кніжная выстаўка-кірмаш “Беларусь – адкрытая кніга”. Свае навінкі прадстаўляюць каля 400 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замеж­жа. Ганаровым госцем кніж­най выстаўкі выступае Расійская Федэрацыя, цэнтральным экспанентам – Злучаныя Штаты Амерыкі.
Гісторыя выдавецкай дзейнасці пачалася менавіта з беларускай зямлі дзякуючы Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму. Таму невыпад­кова, што Мінск з’яўляецца пунк­там прыцягнення ўсіх, хто стварае кнігі.
У Беларусі ў 2019 годзе выдадзена каля 10 тысяч найменняў кніг і брашур агульным тыражом 24 мільёны экзэмпляраў.
Кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць у “БелЭкспа”.

Добавить комментарий