Скрыні для пісем
Партал камунальнай адукаванасці насельніцтва паведамляе, што цяпер падтрымліваць паштовыя скрынкі ў жылых дамах у належным стане, мяняць і рамантаваць іх, а таксама належна асвятляць пачаў нацыянальны аператар сувязі “Белпошта”. Так што з усімі ўзнікаючымі праблемамі зараз трэба звяртацца не да камунальнікаў, а да паштавікоў. А плаціць за ўсе работы, як і раней, будуць жыхары. Раз у год камунальнікі, паштавікі і ўласнікі будуць сумесна правяраць стан і выгляд скрынкі.
У адпаведнасці з пастановай № 21/29 ад 30 снежня 2019 года, якая перадала правы на клопат пра металічныя скрыні пошце, у тэхнічнае абслугоўванне скрынак уваходзяць ачыстка іх ад бруду і ржы, пафарбоўка, замена і рамонт замкоў, выраўноўванне, замацоўванне на сцяне, замена каркаса, умацаванне завес на дзверцах і іншае. І каб атрымаць пэўную паслугу, трэба падаць заяўку і аплаціць яе.
Чакаецца, што ў бліжэйшы час на ўсе паштовыя скрынкі нумары кватэр будуць наносіцца фарбай па спецыяльным трафарэце, а на баках крайніх ёмістасцей для лістоў будуць пісаць таксама паштовы індэкс (гэта ў шматкватэрных дамах). На паштовых скрынках прыватных домаўладанняў Белпошта будзе ўказваць назву вуліцы і нумар дома.