«Нашы дзеці»

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая стартавала 9 снежня, пройдзе ў краіне па 10 студзеня 2020 года. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб’яднанні.

Добавить комментарий