Мовай лічбаў

Мовай лічбаў
На тэрыторыі раёна, па выніковых даных 2013 года, зарэгістравана 336 юрыдычных асоб, 317 з іх здзяйсняюць дзейнасць, у тым ліку 22 філіялы, участкі, структурныя падраздзяленні. У складзе зарэгістраваных арганізацый – 96 арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі, 240 – недзяржаўнага. З іх 104 – грамадскія і рэлігійныя арганізацыі.
На тэрыторыі раёна зарэгістраваны 1051 індывідуальны прадпрымальнік: 818 здзяйсняюць дзейнасць, а 151 знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

Мовай лічбаў

 

 

 У раёне функцыянуюць 14 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (3538 навучэнцаў), 11 дзіцячых дашкольных устаноў (1344 дзіцяці), сацыяльна-педагагічны цэнтр і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 2 установы дадатковай адукацыі, ДУА «Магілёўскі абласны ліцэй №4 г. Крычаў” і ўстанова адукацыі «Крычаўскі дзяржаўны прафесійны агратэхнічны каледж”.
Навучальны працэс забяспечваюць 698 педагогаў, з іх 69% маюць вышэйшую адукацыю, 71,3% — вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.
                   х   х   х
Сетка медыцынскіх устаноў раёна прадстаўлена ўстановай аховы здароўя «Крычаўская цэнтральная раённая бальніца” на 220 ложкаў з цэнтральнай раённай паліклінікай на 645 наведванняў у змену, дзіцячай кансультацыяй, стаматалагічнай паліклінікай, цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, бальніцай сястрынскага догляду, 4 урачэбнымі амбулаторыямі, 14 фельчарска-акушэрскімі пунктамі.
Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць 79 урачоў, 375 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
                                    Ул. інф.

Добавить комментарий