Парадак выплаты дапамогі на пахаванне

У Беларусі зацверджана Палажэнне аб парадку выплаты дапамогі на пахаванне і парадку пакрыцця расходаў на пахаванне спецыялізаванай арганізацыі. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 585 ад 10 ліпеня 2015 года.

 

У Беларусі зацверджана Палажэнне аб парадку выплаты дапамогі на пахаванне і парадку пакрыцця расходаў на пахаванне спецыялізаванай арганізацыі. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 585 ад 10 ліпеня 2015 года.
Дакумент уступіў у сілу з 12 ліпеня бягучага года. Ім рэгулююцца парадак выплаты дапамогі на пахаванне і парадак пакрыцця спецыялізаванай арганізацыі расходаў на пахаванне за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у выпадку смерці застрахаванай асобы, на якую на дату смерці распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за яе або ёю самою выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду; незастрахаванай асобы, на якую на працягу не менш як 10 гадоў распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і выплачваліся ўзносы; пенсіянера, які атрымліваў пенсію са сродкаў бюджэту фонду, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання; беспрацоўнага, зарэгістраванага ў камітэце па працы, занятасці і сацабароне; дзяцей застрахаваных і незастрахаваных асоб, пенсіянераў і беспрацоўных (размова ідзе аб дзецях, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, і дзецях-навучэнцах ва ўзросце да 23 гадоў).
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
22 июля 2015

Добавить комментарий