Заданне выканана

Заданне выкананаЯк паведамілі ў аўташколе ДТСААФ, заданне мінулага года па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў выканана. 

Заданне выкананаЯк паведамілі ў аўташколе ДТСААФ, заданне мінулага года па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў выканана. Падрыхтоўку прайшлі 316 вадзіцеляў розных вадзіцельскіх катэгорый. У прыватнасці, гэта 204 кандыдаты ў вадзіцелі катэгорыі «В”, 32 вадзіцелі катэгорыі «С”, 17 – «Д”, 74 – «С,Е”. За мінулы год таксама падрыхтаваны 10 вадзіцеляў, якія атрымалі пасведчанні на кіраванне аўтамабілямі з газабалоннымі ўстаноўкамі. 
За мінулы год набыты два легкавыя аўтамабілі, што дазволіла павысіць якасць падрыхтоўкі кандыдатаў у вадзіцелі катэгорыі «В”. 
Сёлета запланавана падрыхтаваць 370 вадзіцеляў розных вадзіцельскіх катэгорый. У прыватнасці, гэта 210 кандыдатаў у вадзіцелі катэгорыі «В”, 20 вадзіцеляў катэгорыі «Д”, 90 – «С,Е”, 30 – «С”. Будзе працягнута падрыхтоўка вадзіцеляў, што эксплуатуюць аўтамабілі з газабалонным абсталяваннем.
Падрыхтоўкай вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў у аўташколе заняты 5 майстроў вытворчага навучання. Сярод тых, хто паказвае прыклад у адносінах да выканання службовых абавязкаў, — майстры вытворчага навучання кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі Ігар Красевіч, Мікалай Сугакоў.
                      Д. Уладзіміраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *