Шоу з эфектамі на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

Шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці ўбачаць гледачы на цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, заявіў журналістам начальнік упраўлення па цырымоніях і культурнай праграме фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Сяргей Хоміч, перадае карэспандэнт БелТА.
«Стаўка на ІТ — гэта будзе падкрэслена і нават прой­дзе скразным элементам праз усё шоу за кошт эфекту дапоўненай рэальнасці», — сказаў ­Сяргей Хоміч.
Тэхналогія дапоўненай рэальнасці — адна з самых перспектыўных, дзякуючы ёй віртуальныя аб’екты становяцца часткай рэальнай карціны, што акружае. Госці будуць зачараваны прыгажосцю беларускай флоры і фаўны, убачаць побач з сабой цудоўных жывёл і птушак. Каб убачыць гэтыя элементы шоу, гледачам неабходна

Добавить комментарий