Вынікі агляду


Падведзены вынікі раённага агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду за 2018 год. Пераможцамі прызнаны: аглядавая камісія Маляціцкага сельскага Савета (першае месца, узнагароджваецца дыпломам першай ступені і грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічыняў); аглядавая камісія Чырванабудскага сельскага Савета – другое месца (дыплом другой ступені і грашовая прэмія ў памеры 15 базавых велічыняў; гарадская тэрытарыяльная камісія № 2 – трэцяе месца (дыплом трэцяй ступені і грашовая прэмія ў памеры 10 базавых велічыняў). 20% прэміяльнага фонду накіроўваюцца на заахвочванне членаў аглядавых камісій, 80% — на заахвочванне лепшых у супрацьпажарным стане домаўладанняў.

Добавить комментарий