Асабісты прыём

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Таццяна Марачкава сумесна са старшынёй Маляціцкага сельсавета Аленай Івановай правяла прыём выбаршчыкаў у доме старасты пасёлка Вузкае Нілы Каралько. У пасёлку пытанні добраўпарадкавання населенага пункта, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі грамадзян, навядзення парадку на зямельных надзелах вырашаюцца сумесна з кіраўніцтвам сельсавета. Так, сумеснымі намаганнямі і пры падтрымцы старшыні КСУП «МаляцічыАГРА» Аляксандра Радоўскага ў пасёлку за 3 апошніх гады знесена 10 безгаспадарных дамоў, у сельскагаспадарчы абарот уцягнута каля 10 га зямлі.
У ходзе прыёму да дэпутата звярнуліся жыхары пасёлка Шаршнёвы Аляксандр Сяргеевіч і Раіса Якаўлеўна па пытанні арганізацыі работы аўталаўкі.
Для жыхароў горада прыём быў арганізаваны на базе ДЭУ № 77 філіяла РУП «Магілёўаўтадар». Звярнуўшыхся на прыём грамадзян цікавілі пытанні жыллёвакамунальнай тэматыкі: асвятленне, стан дарожнага пакрыцця. Акрамя таго, ад выбаршчыкаў паступілі і прапановы па арганізацыі дарожных пераходаў для пешаходаў і нанясення дарожнай разметкі ў раёне вуліц Камсамольскай і Маскоўскай. Усе пытанні перададзены для вырашэння адказным выканаўцам.

Добавить комментарий