Кніжкін дом

Кніга — гэта скарбніца ведаў. Гэта і памяць, якая вядзе нас па сцяжынках мінулага.

Кніга — гэта скарбніца ведаў. Гэта і памяць, якая вядзе нас па сцяжынках мінулага. Вось і ў магазіне № 1 філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук», дзе можна купіць кнігу, ёсць паліца, прысвечаная знамянальнай  для нашага народа даце — 70-годдзю Перамогі. Тут кнігі і пра вайну, і пра людзей, якія набліжалі перамогу. У прыклад можна прывесці серыю «1418 дней Великой Отечественной войны». Прысвечана яна розным эпізодам вайны, якая назаўсёды застанецца ў памяці людзей. Тут жа і «Ваенная энцыклапедыя Беларусі», у якой змешчаны асноўныя звесткі па ваеннай справе і гісторыі. Кніга зацікавіць усіх, хто жадае больш ведаць пра гісторыю Беларусі, пра сваіх славутых землякоў, якія на працягу стагоддзяў змагаліся за Радзіму.
Ёсць кнігі пра вайну, напісанныя аўтарамі, якія сталі класікамі беларускай літаратуры. Гэта Максім Танк, Васіль Быкаў і іншыя. Прынамсі, на паліцах магазіна шмат выданняў на беларускай мове. 
Загадчыца магазіна Наталля Уцікава расказала, што цікавасць да друкаваных выданняў ёсць. Прыходзяць і дарослыя, і дзеці. Вядома, для старэйшага пакалення друкаваныя кнігі больш прывычныя. Проста многія прадстаўнікі маладога пакалення аддаюць перавагу электронным кнігам, бо яны больш сучасныя. Але ж і традыцыйныя друкаваныя кнігі карыстаюцца попытам у моладзі.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
24 января 2015

Добавить комментарий