Перамога на “Славянскім базары ў Віцебску”

Адгучалі фанфары і канцэрты Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Але і да гэтага часу прыемнымі навінамі да нас даходзіць яго водгалас.
Сёлета там упершыню праходзіў творчы конкурс майст­роў па кераміцы і ганчарстве “Гліна спявае”. Ён праводзіўся на працягу трох дзён. Удзел у ім прынялі некалькі дзясяткаў майстроў. Крычаўшчыну на конкурсе прадстаўляла вядомы майстар глінянай цацкі Любоў Яшчанка. Яна паказала добрае майстэрства і была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата другой ступені ў намінацыі “Аўтарская дробная пластыка”.
Аляксандр Гаўрыленка.

Добавить комментарий