«Беларускія таленты»
У Мінску адбыўся I адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускія таленты».
У намінацыі «Народны вакал» удзельнічаў дуэт «Свісцёлачкі» ў складзе Аляксандры Трусавай і Алены Драмковай (кіраўнік — С. Лямаева) з Дзіцячай школы мастацтваў № 1.
Трэба адзначыць, што дзяўчыны ўжо неаднаразова прымалі ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і заўсёды вярталіся дамоў прызёрамі. Вось і ў гэты раз яны бліскуча паказалі сваё майстэрства — дуэт быў узнагароджаны дыпломам лаўреата I ступені і памятным падарункам.
Мы ганарымся перамогамі юных спявачак. Прыемна ўсведамляць, што дуэт «Свісцёлачкі» не спыняецца на дасягнутым, заваёўваючы адну музычную вяршыню за другой. І зараз яны рыхтуюцца да чарговай савёй вышыні — у 2015 годзе ў дуэта запланаваны ўдзел яшчэ ў двух міжнародных конкурсах. Застаецца толькі пажадаць ім перамогі.
Святлана Рыбчынская,
намеснік дырэктара па вучэбна-рабоце ДШМ № 1.