“Усяму пачатак – родная мова”

У кожнага народа ёсць мова, якая завецца роднай. Дзеля захавання моў ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

“Усяму пачатак – родная мова”

 

“Усяму пачатак – родная мова”

 

 

У кожнага народа ёсць мова, якая завецца роднай. Менавіта на ёй мы размаўляем. І вельмі дрэнна, калі чалавек не шануе родную мову, забывае яе, а то і ўвогуле цураецца. Дзеля захавання моў ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта тут 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у свеце налічваецца больш за 6 тысяч моў, і многія з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
З нагоды свята работнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі з 11-класнікамі СШ № 1 гульню-віктарыну «Таямніцы беларускіх слоў”. Яны ўзгадалі вядомыя выказванні беларускіх мастакоў слова, правялі конкурсы прыказак і прымавак, загадак і пытанняў, гульню «Перакладаем”. Таксама бібліятэкары зрабілі для вучняў агляд літаратуры «Мовы друкаванай чароўнае слова”. Як адносяцца школьнікі да роднай беларускай мовы? Многія з іх захапляюцца мастацкімі творамі. Так, Надзею Каламацкую і Ангеліну Строцкую ўразіла сваёй міс­тыкай аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха” У. Караткевіча, ім падабаецца «Непаўторная вясна” І. Шамякіна, Аляксандру Фока запомніўся твор на ваенную тэму – «Сямнаццатай вясной” І. Навуменкі.
Таксама напярэдадні свята літаратурную гадзіну «Родная мова – крыніца празрыстая” для 7-класнікаў правяла загадчыца бібліятэкі СШ № 1. Таццяна Баброва расказала вучням пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, культуру, традыцыі народаў свету, правяла розныя конкурсы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *