#80летМогилевскойобласти

Культурныя славутасці Прыдняпроўя

 

Магілёўская зямля славіцца прыгожай прыродай, дзівоснымі мясцінамі, гістарычнымі помнікамі… Тут нарадзілася шмат выдатных людзей – герояў Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў, мастакоў, спартсменаў, вучоных… Штогод на Магілёўшчыне праходзяць святочныя мерапрыемствы, якія становяцца традыцыйнымі. Розныя фестывалі з’ўляюцца добрым культурным адпачынкам, духоўна абагачаюць чалавека. 
Нацыянальны фестываль «Хоцімскія перазвоны”. 7 гадоў сваё майстэрства паказваюць званары з розных епархій. Праходзіць ён на тэрыторыі прыхода сабора Святой Тройцы. Сабор уваходзіць у спіс гісторыка-культурных помнікаў Беларусі. Яго званіца з 12 званамі – адна з лепшых у краіне і не мае аналагаў у суседніх рэгіёнах Расіі. 
Фестываль «Александрыя збірае сяброў” у Шклоўскім раёне. Крычаўскія таленты – спевакі, танцоры, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – пастаянныя ўдзельнікі купальскага свята.
Блакітная крыніца ў Слаўгарадскім раёне. Тут праходзяць розныя праваслаўныя святы, фестывалі. Штогод сюды прыязджаюць тысячы паломнікаў. Вада ў крыніцы лічыцца гаючай. 
Магілёўшчына багатая на святыя месцы. Так, у вёсцы Пустынкі на сцяне школы манастыра праявіўся нерукатворны лік Хрыста. Загадкавая з’ява ўсяляе веру ў цуды.
Маленькім жыхарам Магілёўшчыны спадабаецца «Залатая пчолка” ў Клімавічах. На гэты міжнародны фестываль дзіцячай творчасці прыязджаюць тысячы юных дараванняў з розных краін свету. Актыўна ўдзельнічаюць у «Залатой пчолцы” навучэнцы і настаўнікі мастацкай школы  нашага раёна. 
Крычаўшчына славіцца Палацам Пацёмкіна. Тут таксама праходзяць шматлікія культурныя мерапрыемствы – чытанні, кніжныя выставы, святочныя прадстаўленні… Традыцыйна ў Палацы Пацёмкіна праходзіць «Ноч музеяў” – акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Наведваюць палац турысты. Крычаў унесены ў турыстычны даведнік «Лепшае ў Беларусі” як цікавы культурна-гістарычны аб’ект. 
Анжэліка Саўчанка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *