“Купальскае свята на Крычаўшчыне”

“Купальскае свята    на Крычаўшчыне”Пад такой назвай  у раёне гарадскога пляжа прайшла святочная забаўляльная праграма, прысвечаная народнаму святу «Купалле».  Ужо традыцыйна кожны год, калі дзённая спякота пачынае спадаць,  на свята прыходзяць моладзь, малыя дзеці разам з бацькамі

Пад такой назвай  у раёне гарадскога пляжа прайшла святочная забаўляльная праграма, прысвечаная народнаму святу «Купалле».  Ужо традыцыйна кожны год, калі дзённая спякота пачынае спадаць,  на свята прыходзяць моладзь, малыя дзеці разам з бацькамі, людзі больш сталага ўзросту,  каб адчуць атмасферу казкі і таямніцтва. Недарэмна кажуць, што ў  гэту ноч могуць споўніцца самыя патаемныя жаданні, а ў душы кожнага з нас жыве  вера ў казку. Сёлета святочны вечар быў цёплым, ад ракі павявала прахалодай, што таксама прыцягвала сюды крычаўлян. Іх тут чакалі святочны гандаль, канцэрт творчых калектываў,  розныя конкурсы, тэатралізаваны абрад «Купалле”, які заўсёды прыцягвае да сябе ўвагу. Не абышлося і без святочнага вогнішча, якое  звычайна раскладаецца ў гэты вечар. Моладзь вадзіла вакол яго карагоды, скакалі праз яго. Свята прадоўжылася танцавальнай праграмай.
                  А. Стральцоў.

Добавить комментарий