“Калейдаскоп жыцця” прынёс перамогу

“Калейдаскоп жыцця”  прынёс перамогу

 

У абласным цэнтры творчасці адбыўся абласны этап рэспуб­ліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка”. Крычаўшчыну прадставілі выхаванцы ЦТДіМ «Крэчут” Таццяна Траянава і Кірыл Громаў. Яны выступілі  з празаічным творам Максіма Багдановіча «Калейдаскоп жыцця”. Сёлета адзначаецца 100 гадоў з дня смерці паэта, таму канкурсанты і выбралі адзін з яго твораў. «Калейдаскоп жыцця” спачатку прынёс ім перамогу на раённым этапе сярод 9-10-класнікаў, а затым і абласным. І сярод 117 удзельнікаў яны атрымалі дып­лом 2 ступені. Падрыхтавала пераможцаў  педагог ЦТДіМ «Крэчут” Вольга Лукашова. 

Добавить комментарий