“Пісьмянкоў луг”

У чарговы раз Касцюковічы сустракалі гасцей на фестывалі паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг”. Сюды з’ехаліся  самадзейныя артысты з розных куткоў нашай краіны і замежжа. Не засталася ў баку і Крычаўшчына, бо наш край багаты на таленты. 

 

У чарговы раз Касцюковічы сустракалі гасцей на фестывалі паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг”. Сюды з’ехаліся  самадзейныя артысты з розных куткоў нашай краіны і замежжа. Не засталася ў баку і Крычаўшчына, бо наш край багаты на таленты. 
Далёка па наваколлі разносілася духавая музыка, на канцэр­т­най пляцоўцы выступалі фальклорныя калектывы… У гэты ж час у мясцовым Доме культуры праходзіў агляд-конкурс аўтарскай песні. Удзел у ім бралі і крычаўскія самадзейныя артысты – рэтра-група «Настальгія” (кіраўнік Міхаіл Фурсаў) і група «Дэліс” пад кіраўніцтвам Веры Талтонавай. Наш субяседнік – удзельнік групы «Настальгія” Міхаіл Суддзін: 
— На гэты агляд-конкурс аўтарскай песні ў Касцюковічы я прыязджаю ўжо ў чацвёрты раз. У трох папярэдніх конкурсах мне ўдалося заваяваць першыя месцы як аўтару і выканаўцы ўласных песень – тры дыпломы першай ступені запар. Выконваў сольна і дуэтам з унучкай Дашай песні на вершы маіх землякоў — Алега Мацвеенкі і аднакласніка, сябра Сяргея Дынікава. Дагэтуль я папрасіў Сяргея , каб ён напісаў вершы пра Беларусь, пра нашу Радзіму. На маю думку, гэтае паняцце зараз неяк губляецца, і трэба якімсьці чынам разварушыць сэрцы слухачоў. З вершаў сябра атрымалася цудоўная песня «Любы край”. Прафесійнае журы высока ацаніла яе. 
Сёлета першае месца ў аглядзе-конкурсе заняла наша крычаўская група «Дэліс”, а мы – рэт­ра-група «Нас­тальгія” – сталі другімі. Але, думаецца, гэта цалкам заканамерна – яны памаладзей і, зразумела, больш энергічныя. Я ж хачу выказаць удзячнасць кіраўніку нашай групы Міхаілу Фурсаву за яго талент падабраць пат­рэбную партыю кожнаму нашаму спеваку, удзель­нікам групы Міхаілу Ільяшэнку і Віктару Бычкову, Дар’і Суддзіной за іх працу. Усе мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву нашага РЦК і ўласна загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры ДК «Цэментнік” Ліліі Бяляевай за прадастаўленую магчымасць праводзіць рэпетыцыі ў належных умовах. А ўвогуле вялікі дзякуй Касцюковічам за гэтае стаўшае ўжо традыцыйным свята.

Добавить комментарий