Вышэйшая адзнака

Вышэйшая адзнакаУ рамках ХІІ Рэспубліканскага фестывалю «Не старэюць душой ветэраны”

У рамках ХІІ Рэспубліканскага фестывалю «Не старэюць душой ветэраны”, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у гарадах вобласці прайшлі занальныя агляды-конкурсы. У адным з іх бралі ўдзел і нашы артысты з Дома культуры цэментнікаў. Цудоўныя спевы рэтра-групы «Настальгія” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фурсава і песня саліста-вакаліста Міхаіла Суддзіна «Малітва” на словы крычаўскага паэта Алега Мацвеенкі атрымалі вышэйшую адзнаку журы – яны былі ўзнагароджаны дыпломамі І ступені. Артыстаў запрасілі на гала-канцэрт, які прайшоў у Доме культуры вобласці, дзе яны выступілі сярод 34 такіх жа пераможцаў занальных конкурсаў – музычных калектываў і індывідуальных выканаўцаў. 
                    Сяргей ДЫНІКАЎ.

Добавить комментарий