Пад зоркай Багдановіча

 

2016 год быў багаты на юбілейныя падзеі. Папулярызацыя беларускага мастацтва, яркіх імёнаў беларус­кай культуры – вось задача, якая была акрэслена на гэты перыяд. Менавіта згуртаванасць беларусаў вакол сапраўдных стваральных каштоўнасцей з’яўляецца гарантыяй захавання культуры, духоўнага здароўя і дабрабыту.
9 снежня наша краіна адзначыла 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларус­кай літаратуры Максіма Багдановіча. Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа – закончыў. I можа таму, што прадчуваў блізкую развязку, спяшаўся, працаваў, не шкадуючы сябе: абы пас­пець сказаць тое, што хвалявала яго сэрца і што не магло не выліцца ў творы.
У рамках святкавання гэтай юбілейнай даты ў нашай школе прайшлі розныя мерапрыемствы: сцэнічная кампазіцыя «Цвяток радзімы васілька”, літаратурная віктарына «Перамагае, хто ведае” і іншыя. Але самым запамінальным, па словах вучняў, быў конкурс на лепшую фэст-прэзентацыю «Пад зоркай Багдановіча”. У ім бралі ўдзел вучні 8-10 класаў. Канкурсанты чыталі вершы паэта, абаранялі прэзентацыі, прысвечаныя асноўным датам жыцця і творчасці М. Багдановіча. Удзельнікі праявілі свае лепшыя здольнасці, крэатыўнасць, аратарскае майстэрства, правялі вялікую даследчую працу. Пераможцамі сталі вучні  9 «А» класа, дру­гое месца ў каманд ­8 Б» і 10 «Б» класаў, трэцяе — у вуч­няў 9 «Б», ­­8 «А», 10 «А» класаў. 
Гэтыя мерапрыемствы даз­волілі вучням дакрануцца да  неверагоднага таленту славутага класіка нашай краіны, адкрыць для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

Добавить комментарий