«Зорны старт»

 

«Першая сцэна для самых маленькіх» — пад такім дэвізам у Мінску прайшоў V юбілейны адкрыты конкурс сучасных мастацтваў «Зорны старт». Таленавітыя дзеці з усёй краіны спрабавалі сілы ў вакальнай творчасці. Выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» аб’яднання па інтарэсах «Смайлікі» педагога Вольгі Такмаковай таксама прымалі ўдзел у гэтым конкурсе, і ён стаў для іх добрым «зорным» стартам. Дуэт Анастасіі Давыдзенка і Аляксандры Калтуновай стаў дып­ламантам І ступені. У падарунак яны атрымалі «Сертыфікат на бясплатны ўдзел у конкурсе сучасных мастацтваў «Зорны старт» на 2017 год». Дуэт Міланы Маркавай і Арыны Харунжа таксама стаў дыпламантам І ступені. Ансамбль у складзе Аляксандры Калтуновай, Арыны Сасонкінай, Алены Барысенка, Дар’і Рабінчыкавай, Віялеты Шэшковай заваяваў дыплом ІІ ступені. Наталлі Клімашынай у намінацыі «Сольны спеў» уручылі дыплом ІІІ ступені. Хочацца павіншаваць дзяўчынак з вялікім поспехам і пажадаць ім ніколі не спыняцца на дасягнутым, а ўпэўнена рухацца наперад да новых вяршыняў і новых «зорных» перамог.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *