Гукалі вясну

Гукалі  вяснуУ Крычаў завіталі ў госці да дзіцячай народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свісцёлка” журналісты  рэспубліканскага тэлебачання. Гэта адбылося ў дзень Цімафея, якога вельмі паважалі старыя людзі. Цімафей — вястун цёплых дзён, ён цяплом прывячае, цеплынёй павявае – старых грэе. І старыя з печы, з лавак падымаліся, на прызбу перабіраліся.Гукалі  вяснуУ Крычаў завіталі ў госці да дзіцячай народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свісцёлка” журналісты  рэспубліканскага тэлебачання. Гэта адбылося ў дзень Цімафея, якога вельмі паважалі старыя людзі. Цімафей — вястун цёплых дзён, ён цяплом прывячае, цеплынёй павявае – старых грэе. І старыя з печы, з лавак падымаліся, на прызбу перабіраліся.

 Але ў гэты дзень сонейка не было, было холадна. Аднак гэта не сапсавала настрой выхаванцам дзіцячай студыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі спяшаліся на самае старажытнае месца  ў Крычаве – гару Гарадзец. Менавіта там, дзе калісьці было першае паселішча продкаў, і адбылося «Гуканне вясны”. Спачатку дзеці і дарослыя павязалі на дрэвы рознакаляровыя стужкі і загадвалі жаданні. Потым, згодна народнаму звычаю, клікалі Цімафея-веснавея:
Цімафей-веснавей, Цімафей-веснавей,
Прыхадзі да нас хутчэй.
Веснавей, веснавей, на сяло цяпла навей.
Цімафей-веснавей, ужо цяпло ля дзвярэй.
Усе весела вадзілі карагоды вакол дрэва вясны і шчасця, дудзелі ў свае свістулькі, гралі на музычных інструментах: сірынгах, дудачках, акарынах – толькі б хутчэй прыйшла вясна. А напрыканцы запускалі ў палёт белых птушак з паперы. Людзі, што праходзілі знізу па вуліцы, уздымалі галовы і глядзелі, як юныя крычаўляне гукалі вясну.  А вадзіцелі машын  віталі выканаўцаў народных абрадаў гукамі клаксонаў.
Свята вясны працягнулася ў файе раённага Цэнтра культуры. Тут была разгорнута выстава керамікі. І чаго толькі тут ні было:  свяцільнікі ў выглядзе замкаў і хат, кветкі, музычныя інструменты, званочкі…
Пра гісторыю галоўных Падняпроўскіх і Крычаўскіх цацак і ганчарства расказаў народны майстар Беларусі, кіраўнік дзіцячай народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свісцёлка” Вячаслаў Якавенка. Прадэманстраваў,  як гучаць свістулькі, у якой  тэхніцы яны зроблены, з якой гліны і г.д.
На стэлажы з шыльдаю «Аб народных майстрах В.М. Якавенку, Л.М. Яшчанка, студыях «Свісцёлка”,  «Добрасць” — літаратура  айчынных і замежных аўтараў. Гэта  вялікая  міжнародная энцыклапедыя «Культура Беларусі”, «Беларускі фальклор”, энцыклапедыйныя даведнікі «Сучасная Беларусь”, «Народная культура Беларусі”, кнігі пра Беларусь, беларускае народнае мастацтва і г.д. На сталах было каля 120 дыпломаў, удзячных лістоў, грамат, медалёў і ордэн «Пашаны і Славы”. Тут жа быў створаны этнаграфічны куток  «Сялянская хатка”. У ім былі лаўкі, калаўроты, ручнікі, посцілкі, прасы, разнастайны посуд і г.д. У цэнтры знаходзіліся роставыя лялькі дзеда і бабы з малым, якія каларытна дапаўнялі інтэр’ер хаты. А зроблены яны ўдзельніцай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Добрасць”, дырэктарам Касцюшкавіцкага  СДК Людмілай Талпыга.
Навучэнцы дзіцячай студыі  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свісцёлка”  тэатралізавалі народны ганчарскі фальклор. Паказалі створаную В. Якавенкам кампазіцыю «Што й у Крычаве да й на рынку”.  Зазываў пакупнікоў гарны ганчар Канстанцін Каліннікаў. У тэатралізаваным выступленні таксама ўдзельнічалі Аляксандра Токіна, Хрысціна Кавалюк, Ангеліна Малахава, Аліна Атрашкевіч, Віялета Дзямешка.
Адраджаць фальклор, танцы студыі  дапамагае загадчык аддзела самадзейнасці Любоў Шабека — вельмі таленавіты чалавек, які любіць народную культуру.
У памяшканні студыі працягнулася размова пра гліняную цацку. Навучэнцы паказалі майстар-клас па лепцы свістулек. Дар’я Віктосенка  зляпіла сабачку, Ангеліна Трафімава – птушку,  Ілья Рыбчынскі – грывастага каня, а  Віталь Гарэцкі – саву, якая вухкала, як сапраўдная…
Гліняная цацка-свістулька, зробленая рукамі дзіцяці, хай сабе і з дапамогай настаўніка, — гэта ўжо не проста цацка. Для іх  гэта — каштоўная рэч. Яе берагуць і  ганарацца.
Усё гэта было знята журналістамі АНТ і паказана па тэлебачанні.
                              Падрыхтаваў А. Стральцоў.

Добавить комментарий