юбілейны «Славянскі базар у Віцебску»

Удзельнікамі XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стануць прадстаўнікі 45 краін. 

Удзельнікамі XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стануць прадстаўнікі 45 краін. Аб гэтым паведаміў 14 ліпеня на адкрыцці Міжнароднага прэс­-цэнтра дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка.
Вітаючы журналістаў, Аляксандр Сідарэнка падкрэсліў, што фестываль 2016 года ўнікальны па некалькіх прычынах. «Па-першае, у ім удзельнічаюць прадстаўнікі 45 краін свету. Такога яшчэ не было. Гэта своеасаблівы рэкорд і вялікі гонар для нас», — адзначыў дырэктар фестывалю. Ён удакладніў, што раней размова ішла аб 44 краінах, але нядаўна да форуму далучыўся прадстаўнік Швецыі – удзельнік і член экспертнага савета фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах».
Па-другое, паводле слоў Аляксандра Сідарэнкі, ужо зарэгістравана 5,3 тыс. удзельнікаў фестывалю. Гэта лічба намнога вышэйшая, чым у мінулыя гады. «Значыць фестывальная праграма, яе праекты прыцягваюць усё больш увагі. Прайшлі першыя канцэрты. Поўным ходам працуе вялікая колькасць калектываў, рэжысёрска-пастановачныя групы. Адбываецца вельмі шмат падзей, у тым ліку непаўторных, своеасаблівых рэкордаў, дэбютаў», — дадаў Аляксандр Сідарэнка.

Добавить комментарий