Крычаўскi мастак адзначаны Падзякай Беларускага саюза мастакоў
За выдатныя творчыя дасягненні і актыўны асабісты ўдзел у мастацкім жыцці краіны крычаўскі мастак Сяргей Масіха адзначаны падзякай Беларускага саюза мастакоў. Таксама яму былі ўручаны каталогі выстаў, якія праходзілі ў Мінску. Сярод іншых работ там быў і твор крычаўляніна «Канец кастрычніка».