Маленькiя крычаўскiя танцоры сталi пераможцамi рэспублiканскiх спаборнiцтв па танцавальным спорце


Выхаванцы ўзорнага калектыву ДШМ «Эль Гата» прынялі ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па
танцавальным спорце «Лютаўскія ўзоры-2021» у Магілёве. І не проста паўдзельнічалі, а вярнуліся дадому з поўнай скарбонкай узнагарод.

Ва ўзроставай катэгорыі 6 гадоў у праграме па двух танцах Дар’я Дрозд стала абсалютнай чэмпіёнкай, а Цімафей Каінаў узяў 2 месца. Ва ўзроставай катэгорыі 9 гадоў у праграме па двух танцах Ганна Пруднікава заняла 1 месца, Сафія Кавалёва ўзяла «срэбра», такі ж салідны вынік дзяўчынкі паказалі ў праграме па трох танцах. У катэгорыі 12 гадоў у праграме па трох танцах Віялета Новікава таксама стала чэмпіёнкай, Арына Сяркова і Ганна Кавалёва падзялілі 2 месца.
Пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і салодкімі падарункамі ад спонсараў. Віншуем юных танцоўшчыкаў і жадаем дасягаць новыя і новыя вяршыні!
Дар’я Баравікова.

Перепечатка текстов запрещена. Частичное цитирование разрешено при активной гиперссылке.

Добавить комментарий