Свята бабуль і дзядуль
28 кастрычніка, нягледзячы на непагоду, было цёпла і ўтульна, таму што ў гэты дзень святкуецца Дзень бабуль і дзядуль. З гэтай нагоды эстрадная група аўтаклуба РЦК «Ветразь» адправілася ў Лабковіцкі сельскі Дом культуры і правяла віншавальны канцэрт «Музыка восені».
Канцэрты ў вёсцы – заўсёды радасная падзея. У зале можна было ўбачыць і пажылых людзей, і моладзь, і нават дзяцей. Вядучыя і артысты віншавалі бабуль і дзядуль са святам. Канцэртная праграма складалася з песень як сучасных, так і даўно вядомых гледачам. Для жыхароў Лабковічаў выступілі Алена Лепяцёнак, Станіслаў Прахарэнка, Валянціна Ермалаева, Святлана Чавусава, Міхаіл Ляшчоў, Наталля Лапцева і іншыя.
Артысты падарылі гледачам добры настрой і ўсмешкі, а тыя аддзячылі ім шчодрымі воплескамі.
Дар’я Баравікова.