Кніга – гэта свет…

Памятаеце словы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа аб роднай мове? «Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет». І гэта так. Першай кнігай, якую я прачытаў у школьнай бібліятэцы, быў аповед Льва Тал­с­тога «Скачок». Ён мяне вельмі захапіў. У ім распавядалася аб выпадку падчас падарожжа на караблі. На судну была малпачка. Яна любіла дражніць пасажыраў. У адзін з дзён яна сарвала капялюш з галавы капітанскага сына і ўзлез­ла на мачту. Сын капітана рушыў услед за малпай наверх. У гэты час сам капітан выйшаў на палубу са стрэльбай пастраляць чаек. Бацька загадаў сыну прыгаць у ваду, калі заўважыў, у якім становішчы ён апынуўся. На радасць усіх, сын застаўся жывы.

Гэты аповед назаўсёды застаўся ў маёй памяці. Я яго і цяпер памятаю. Літаральна на наступны дзень я зноў быў у бібліятэцы і стаяў у чарзе па новыя кнігі. Кнігі былі напісаныя цікавымі аўтарамі – Кіплінгам, Джэкам Лонданам, Дзюма, Жуль Вернам і іншымі пісьменнікамі з іх рамантыкай, духам свабоды і прыгод.
Адным з першых беларускіх пісьменнікаў, творы якога я прачытаў, быў Міхась Лынькоў. Так я пазнаёміўся з героем адной з яго кніг – сынам паравознага машыніс­та Міколкай па мянушцы «Паравоз». Запомнілася мне «Дрыгва» Якуба Коласа. Гэтая апoвecць зacнaвaнa нa pэaльныx пaдзeяx. Гaлoўнaя яе тэмa – cyпpaцiўлeннe бeлaпoльcкaй aкyпaцыi нa Бeлapyci ў 1920 г. У віхор падзей дзед Талаш трапіў выпадкова. Не адбылася б сутычка з польскімі салдатамі, напэўна, і не было б легендарнага партызана. Прыгоды Талаша, яго лёс, лёс яго сям’і і сяброў трымалі ў напружанні да апошняй старонкі.
Але больш за ўсё мяне пакарыў яго раман «На ростанях». Чытаў яго, перачытваў і праз некаторы час зноў браўся за твор. І гэта пры тым, што кніга трапіла да мяне ўпер­шыню ў шос­тым класе, дзякуючы стрыечнай сястры.

Я адкрыў для сябе новы свет людзей, свет іх жыцця, думкі, пачуц­ці і штосьці яшчэ, што мне было раней невядома. Вобразна кажучы, гэтая кніга стала мне роднай, маім домам, куды я мог схавацца на нейкі час ад усяго.
Хтосьці збіраў маркі, хтосьці дзесяцікапеечныя манеты ў бутэльку з-пад шампанскага, а я – кнігі. Быў са мной і такі выпадак: я даведаўся, што ў пункце прыёму другаснай сыравіны выдаюць талончыкі на набыццё кніг. Я здаў, калі не памыляюся, 20 кілаграмаў макулатуры (не занёс яе ў школу), каб атрымаць запаветны талончык на кнігу Уладзіміра Караткевіча.
Прайшоў час, але я не расстаюся з кнігамі, хоць іншы раз і не хапае на гэта часу. Усё ж, хоць раз у дзень, стараюся прачытаць некаль­кі старонак любімай кнігі ці ўзяцца за новую. Разгарнуць яе і кінуцца насустрач новым прыгодам, раманам, расследаванням…. Чытайце! Бо кніга – гэта свет, які адкрываец­ца перад вамі і натхняе рухацца наперад, развівацца. І не важна, колькі вам гадоў!
А. Сямёнаў.

Добавить комментарий