«Люблю цябе, мой край родны!»

пад такой назвай у Новасібірску (Расійская Федэрацыя) прайшоў другі Міжнародны конкурс сацыяльна значных плакатаў, у якім прынялі ўдзел выхаванцы нашых ясляў-сада і іх сем’і.

 

Мэтай конкурсу з’яўляецца духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення праз развіццё ініцыятыў і творчасці моладзі на славу роднага краю, жаданне ствараць прыгажосць у навакольным свеце і ўсведамленне адказнасці за свае справы, за той свет, у якім жывём, а таксама станаўленне руху моладзі ў абарону міру і культуры.
Сумесная праца дзяцей і бацькоў дала магчымасць праявіць творчыя здольнасці дзіцяці і дарослага, далучыць іх да свету прыгожага, да вытокаў роднай культуры і традыцый беларускага народа, выхавання ў дзяцей любові да роднага краю і гонару за сваю краіну. Удзельнікі конкурсу былі ўдастоены дыпломаў. 
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
20 июня 2015

Добавить комментарий