Год народнага адзінства. Чаму гэта важна?


2021 год у Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства. Гэта год салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна не засталася ўбаку – ва ўсіх установах супрацоўнікамі арганізаваны цыкл тэматычных кніжна-інфармацыйных выстаў, выстаў-аглядаў і тэматычных палічак «Беларусь – тэрыторыя адзінства».

Так, напрыклад, гарадскія бібліятэкі № 1 і  № 2 запрашаюць на кніжныя экспазіцыі «Краіна наша адзіная – Беларусь» і «У адзінстве народа – сіла краіны» адпаведна. Для маленькіх крычаўлян у раённай дзіцячай бібліятэцы падрыхтавалі выставу-прагляд «2021 – Год народнага адзінства».

Грунтоўную работу ў гэтым напрамку правялі і сельскія бібліятэкі. На выставу «У адзінстве – наша сіла» запрашае інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бацвінаўка, «2021 – Год народнага адзінства» – інтэграваная бібліятэка аграгарадка Касцюшкавічы, «Сіла Беларусі – у адзінстве і каханні да Радзімы» – інтэграваная бібліятэка аграгарадка Чырвоная Буда. А ва ўсіх сельскіх бібліятэках-клубах арганізаваны цыкл тэматычных кніжных паліц «Быць адзінымі – быць моцнымі!».

Як паведамілі «КЖ» у цэнтральнай раённай бібліятэцы, літаратура, экспанаваная на ўсіх вышэйназваных выставах, знаёміць чытачоў з гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны, непаўторнай па прыгажосці прыродай Беларусі, адлюстроўвае пераемнасць традыцый беларускага народа ад мінулага да сучаснага, адзінства і кансалідацыю грамадства ў суровыя часы выпрабаванняў.

Дарэчы, выставы ва ўсіх установах бібліятэчнай сеткі будуць працаваць на працягу ўсяго года і плануюць папаўняцца новымі матэрыяламі.
Але, я думаю, кожны пагадзіцца, што якой бы змястоўнай не была тая ці іншая літаратура (кнігі, перыядычныя выданні), яна не зможа паўплываць на тых, хто проста не разумее, чаму аб’яўлены Год народнага адзінства – такі важны для нашай краіны. З гэтым жа пытаннем «КЖ» звярнулася і да супрацоўнікаў бібліятэк.
Наталля Ісакава, загадчыца гарадской бібліятэкі № 1:

– Гэта не толькі пра краіну ў цэлым, але і пра кожны беларускі горад ці вёску паасобку. Хочацца жыць мірна, каб людзі ставіліся адзін да аднаго з цеплынёй, павагай і разу-меннем. Таму лічу, што аб’явіць Год народнага адзінства – добрая ідэя.
Спадзяюся, што мы станем больш чалавечнымі, памяркоўнымі і ўважлівымі да бліжніх. Зможам зберагчы ўласцівыя беларускаму народу талерантнасць і міралюбівасць, якімі заўсёды ганарыліся.

Наталля Бычкова, бібліятэкар інтэграванай бібліятэкі аграгарадка Чырвоная Буда:
– Наша краіна па-сапраўднаму шматнацыя-нальная, у ёй жывуць прадстаўнікі розных народаў, канфесій і поглядаў на жыццё. Навошта сварыцца з-за розных меркаванняў? Лепш успомніць, што ўсе мы адзіны народ, таму жыць трэба мірна і дружна. А адзінства, у маім разуменні, – гэта гатоўнасць разам пераадольваць тяжкасці.

Аксана Валякова, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі:
– Мы ўсе розныя, але, у той жа час, нас аб’ядноўноваюць агульныя гісторыя і культура, агульны дух узаемапавагі. У гэты год нам неабходна аб’яднацца на аснове кахання да роднай зямлі, сумленнай працай павялічваць духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці, якія павінны беражліва перадавацца ад пакалення да пакалення.

 

Юліяна Аляксандрава.

Добавить комментарий