“Ёсць маленькі горад над Сожам…”

Адкрыты дыялог “Літаратурны твар малой радзімы” адбыўся паміж раённым інфармацыйна-ідэалагічным цэнтрам, РК ГА “БРСМ” і навучэнцамі СШ №№ 3 і 8. Мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы. Родны край трэба не толькі любіць і шанаваць, трэба яшчэ ведаць яго гісторыю. Удзельнікі ўспомнілі пра вядомых людзей і значныя падзеі Крычаўшчыны, паразважалі пра тое, у чым унікальнасць і непаўторнасць нашай малой радзімы. Горад размешчаны на высокіх узгорках, побач цячэ рака Сож, за ім – лес, ранкам ахутаны блакітнай смугой. Усё гэта надае мясцовасці асаблівую прывабнасць, зачароўвае прыгожымі пейзажамі.
Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выс-тавай “Мой славуты, працавіты, непаўторны родны край”, паглядзелі відэаролік па творы “Дзяльба кабанчыка” В. Карамазава, прэзентацыю “Пісьменнікі-землякі”. Крычаўшчына для творчых людзей стала крыніцай натхнення, усяліла ў іх веру ў свае сілы. Зрабілі ўнёсак у літаратуру і праславілі раён Э. Ялугін, В. Паліканіна, Д. Бугаёў, П. Палітыка, Л. Ашуркова… Актыўна ўдзельнікі адкрытага дыялогу адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны “Горад-працаўнік, горад-воін”. Словам, гісторыю малой радзімы моладзь ведае і родным краем ганарыцца.
Анжэліка Саўчанка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *