«Гісторыка- культурныя помнікі малой радзімы»


Кожны чалавек прывязаны да сваёй малой радзімы. Ён павінен ведаць яе гісторыю і культуру. Наша задача — выхаваць у дзецях пачуццё любові і прыхільнасці да роднага горада, і пачуццё гонару за яго дасягненні.

Кожны чалавек прывязаны да сваёй малой радзімы. Ён павінен ведаць яе гісторыю і культуру. Наша задача — выхаваць у дзецях пачуццё любові і прыхільнасці да роднага горада, і пачуццё гонару за яго дасягненні. Каб вырашаць дадзеную задачу, трэба самому педагогу ведаць гісторыю і культуру свайго горада.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Крычава” працягваецца работа апорнай установы на тэму “Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы”. У рамках рэалізацыі плана намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці І. Бураковай з педагогамі была праведзена завочная экскурсія “Гісторыка-культурныя помнікі малой радзімы”. Ірына Анатольеўна падрыхтавала і паказвала відэапрэзентацыю пра Крычаў. Такая форма выбрана нездарма, таму што 2018-2020 годы ў Беларусі абвешчаны Годам малой радзімы, і галоўная задача завочнай экскурсіі  — абудзіць і ўзмацніць цікавасць педагогаў да гісторыі свайго краю, не даць загінуць інфармацыі аб гістарыч­ных падзеях сваёй малой радзімы. Прэзінтацыя была падзелена на блокі. Першы блок — “Гісторыя горада Крычава”. Другі — “Сім­валы горада Крычава”. Трэці — “Славутасці горада Крычава”. Чацверты — “Людзі, якія ўславілі Крычаў!”. Пяты — “Прамысловасць Крычава.” У кож­ным блоку ёсць не толькі пытанні, але і адказы на іх.
Педагогі абагульнілі і сістэматызавалі веды аб “Гісторыка­культурных помніках малой радзімы”. Яны павысілі свой прафесійны ўзровень, пашырылі кругагляд аб роднай краіне, горадзе, народзе, яго гісторыі, нацыя­нальных традыцыях.
Выхавалінікі старэйшых груп праводзілі гутаркі з дзецьмі пра знакамітых людзей нашага горада, знаёмілі з сімволікай Крычава, арганізавалі тэматыч­ныя прагулкі на тэму «Вуліцы бліжайшага акружэння», спе­цыяльна-арганізаваныя заняткі (лепка «Мы – ганчары», аплікацыя «Адзен­не нашых продкаў»), завочную экскурсію «Славутасці горада Крычава».

Добавить комментарий