Крычаўшчына гістарычная


Крычаўшчына

гістарычная

Па гэтай вуліцы народ
Царкву наведвае шмат год,
А ў час далёкае пары
Тут варту неслі ваяры.
Паўз Сожа, што цячэ ў Дняпро,
Радзімічаў было жытло,
Узняўся замак, моц набыў,
Бо ад нападаў бараніў.
Шмат ворагаў у тую пару
Звычайна рушылі мяжу,
Ад іх пакуты нёс народ:
Аблогі, войны, цяжкі год,
Ідзе набегаў чарада –
Змагацца болей сіл няма.
Тут не адна вайна хадзіла,
У бой вадзіў сялян Вашчыла —
У тыя грозныя вякі
За праўду білісь землякі.
Тут Карл ХІІ праходзіў,
І Пётр з войскам верхаводзіў,
Змянялісь улады, Сож мялеў,
Мяняў кірунак, дзірванеў…
І не злічыць ужо, колькі год
Жыве ў Пасожжы наш народ.

Краявіды Пасожжа

Краявіды Пасожжа
Вабяць летам і ўзімку —
Узыйдзі на пагорак,
Палюбуйся хвілінку.
Калі час дазваляе,
Прагуляйся ўсцяж Сожа.
Тут усё наваколле
Табе ў чымсь дапаможа:
Мо палепшыць настрой
Ці прабудзіць натхненне,
А праз часу смугу
Можна ўбачыць знаменне.

Старыя будынкі

Дамы з чырвонай цэглы —
Мінулага будынкі…
У Крычаве няшмат іх,
На ўзгорках іх цаглінкі.
Хоць шмат мінула часу,
Віхур перабудовы,
А йны стаяць стагоддзі —
Старыя пабудовы.

Жыццёвая плынь

Зломленае дрэва,
Нібы чыйсці лёс…
Зла не зыч другому,
Бачыць усё Хрыстос!
Бо па людскіх дзеях
Бачыцца штодня,
Што пануе ў свеце —
Злосць ці дабрыня?
У цяжкую часіну
Дапаможа хтось,
Альбо ў каляіне
Застанецца воз?
Прадказаць падзеі
Цяжка ў жыцці,
Бо, як нашы дзеі,
То й адказ такі.
Зробленае шчыра
Вернецца дабром —
Памятай аб гэтым
Перад кожным днём.

Наша радзіма

Бярозы, сосны, дзевясіл —
Адсюль вытокі нашых сіл.
Яны даюць у жыцці натхненне,
За пакаленнем пакаленне
Ідзе ў жыццё з малой Радзімы,
Ды родны кут заўжды адзіны.
Як ні дзівосна ўсё ж Зямля,
Радзіма ў кожнага свая.
Хай не заўжды жыццё, як рай,
Бацькоў, дзядоў не забывай,
Без ведаў жа сваёй даўніны
Не знойдзеш роднай ты краіны.
Мо часам дзесьці ўсё й багата,
Але ж сваё заўсёды свята:
І птушак спеў, і пах паветра,
І сінь нябёс, і подых ветра,
Які ўздымае хвалі Сожа,
Сівы туман — як усё прыгожа!
Мясціны гэты змалку мілы,
Бо нашых продкаў тут магілы
На ўзгорку месцяцца ля вёскі —
Часін мінулых адгалоскі…
Канстанцін ЦІТОЎ.

Ты ждешь, я знаю,
родина моя

Как хочется, как хочется домой,
По шелковой траве
пройтись босою,
Смотреть цветы как раннею зарей
Омоют лепестки свои росою.

Как хочется и летним вечерком
Присесть у дерева
с густой листвою
И слушать щебет птиц, ну, а потом
Почувствовать, что родина
с тобою.
Вдыхать вечерний пряный аромат
И слышать речь, что сердцу всех
дороже,
Смотреть на свой родной
такой закат —
Он на чужбине вовсе не похожий.

Как хочется душою отдохнуть,
Проснуться и сказать,
что вот я дома,
С улыбкой окна, двери распахнуть
И песню петь, и быть счастливой снова.
Ты ждешь, я знаю, родина моя,
Ты – мать, а мы —
родные твои дети,
На время разлучились мы пока,
Но ты одна на целом белом свете.

Мы разлетелись в разные края,
Но все домой вернутся твои дети,
Добрей, красивей нет,
поверь, тебя,
Мы за тебя, родная, все в ответе.
Алла Просто.

Добавить комментарий