Нагляд за выкананнем масачнага рэжыму


У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне Крычаўскі раён стаў адным з першых, дзе быў уведзены масачны рэжым. Нагляд за яго выкананнем ажыццяўляе УАЗ «Крычаўскі райЦГЭ». Штодня праводзяцца шматлікія праверкі на гандлёвых аб’ектах, прадпрыемствах, у маршрутных таксі, установах адукацыі і аховы здароўя і г. д.
На жаль, спецыялісты ЦГЭ выяўляюць вялікую колькасць парушэнняў масачнага рэжыму. У такіх выпадках прадугледжана адказнасць: калі парушэнне выяўлена пры маніторынгу, то даецца рэкамен­дацыя аб ліквідацыі парушэнняў; калі мерапрыемства тэхніч­нага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, то выносіцца прадпісанне аб лік­відацыі парушэнняў. Гандлёвы аб’ект індывідуальнага прадпрымальніка, пры выяўленні парушэнняў, можа быць зачынены: напрыклад, ужо быў зачынены адзін з аб’ектаў на рынку.
Калі невыкананне масачнага рэжыму было выяўлена пры правядзенні паўторных праверак, гэта пагражае штрафам па артыкуле 16.8 КаАП РБ.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий