«Поўная свабода і рыначныя адносіны»

Прэзідэнт Беларусі Аляк­сандр Лукашэнка, размаўляючы з працоўным калектывам агракамбіната «Дзяржынскі», выказаўся пра сітуацыю вакол Купалаўскага тэатра, перадае карэспандэнт БелТА.
«Цяпер яны спрабуюць напісаць нейкія заявы. А я думаю: яны хацелі свабоды, у іх лозунг быў: «Свабода. Рынак». Я ім цяпер прадастаўлю (і прадаставіў ужо) поўную свабоду. Ёсць калек­тыў, заяўляйце ў Амерыку, што прывезяце туды спектакль, едзьце туды і стаўце спектакль. Вам заплацяць долар – падзеліце, заплацяць тысячу долараў – тысячу падзеліце. Не прымуць вас – ну, гэта ж рынак. З’ездзіце ў Расію, пастаўце спектакль. Гэта значыць поўная свабода, лятайце, стаўце спектаклі. Мы не будзем у гэта ўмешвацца. І рыначныя адносіны: колькі зарабілі, столькі і атрымаеце», – выказаўся кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт дадаў, што дзяржава даціруе сферу куль­туры, у тым ліку тэатраль­ныя калектывы, але цяпер будзе «поўная свабода і рыначныя адносіны». «Што хацелі, тое і арганізуем ім», – ­дадаў ён.

Добавить комментарий