І зноў пра парадак

З пытання навядзення парад­ку на землях грамадскага карыстан­ня пачалася чарговая штотыднёвая апаратная нарада, якую правёў старшыня райвыкан­кама Дзмітрый Бачкоў.
Суботнікі, шматлікія акцыі, штотыднёвыя адзіныя санітар­ныя дні… Аднак у асобных месцах малюнак застаецца ранейшым: буяе пустазелле, у якім знаходзяць сабе прытулак будаўнічыя адходы і другасная сыравіна, ператвараючыся з часам у несанк­цыянаваныя звалкі. Прыклад вось такі: тэрыторыя насупраць УКВП “Камунальнік” у бок завода жалезабетонных вырабаў і па дарозе да ЦСБ БЗС (па левы бок).
І гэта задавальняе ўсіх – надзорныя органы, якія павінны сачыць за парадкам, раённы штаб па навядзенні парадку, структур­ныя падраздзяленні райвыканкама, надзеленыя паўнамоцтвамі выдаваць прадпісанні і прымяняць штраф­ныя сан­кцыі. І яшчэ раз звернута ўвага кіраўніка камунальнага прадпрыемства на неналежнае навядзенне парадку ў горадзе. Не варта разлічваць на тое, што зіма прыхавае пэўныя недапрацоўкі ў плане санітарнага парад­ку, бо па вясне гэтыя “неда” могуць з’явіцца ў квадраце.
Яшчэ адно немалаважнае пытанне – работа сельскай гаспадаркі. Абмеркавана становішча спраў па вывазцы арганічных угнаенняў, паляпшэнні эфектыўнасці работы сельскагаспадар­чых арганізацый і іншыя. Пад пільнай увагай знаходзяцца і праблемныя пытанні сельскагас­падарчай галіны раёна: павелічэн­не вытворчасці прадук­цыі жывёлагадоўлі, выплата заработнай платы сельгаспрад­прыемствамі, уздым зябліва, будаўніцтва малочнатаварных ферм у СВК “Кал­гас імя Суворава” і КСУП “Маляцічы-АГРА”.
На гэтым тыдні завяршаецца работа па падрыхтоўцы мерапрыемстваў, якія павінны будуць забяспечыць выкананне прагноз­ных паказчыкаў у 2020 годзе. Сярод важнейшых задач – забеспячэнне росту сярэдняй заработнай платы, якая па канцу наступнага года павінна скласці не менш за тысячу рублёў.
На апаратнай нарадзе былі разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян, падрых­тоўкі да правядзення навагодніх святаў і іншыя.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий