Больш цеснае ўзаемадзеянне

Ход выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнэсу на 2016-2020 гады ў Крычаўскім раёне і пытанне забеспячэння кадрамі сельскагас­падарчых арганізацый раёна разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыкан­кама Дзмітрый Бачкоў.
А праходзіла пасяджэнне на базе нашага дзяржаўнага прафесійнага агратэхнічнага каледжа з удзелам прадстаўнікоў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і Клімавіцкага ветэрынарнага каледжа. Спачатку азнаёміліся з вытворчай базай агракалед­жа, наведалі вучэбныя кабінеты, выставачную і спартыўную залы, іншыя аб’екты. Дырэктар навучальнай установы Барыс Белянкоў расказаў пра арганізацыю навучальнага працэсу па спецыяль­насцях сельскагаспадарчага профілю.
Базавымі арганізацыямі-заказ­чыкамі кадраў каледжа сёння з’яўляюцца КСУП “Доб­расць”, КСУП “Маляцічы-АГРА”, СВК “Кал­гас імя Суворава”, КСУП “Бель” і ПМК-264. За пяць гадоў у гэтыя арганізацыі накіраваны 228 выпускнікоў.
Па праграмах дадатковай адукацыі дарослых у каледжы ад­к­рыта перападрыхтоўка работ­нікаў сельскагаспадарчых арганізацый, якія здзяйсняюць вытворчасць і перапрацоўку сель­скагаспадарчай прадукцыі, па прафесіі “Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчас­ці” ў кольскасці 25 чалавек за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Пакуль што актыўнасці ў выкарыстанні такой магчымасці гаспадаркі раёна не праявілі – група не набрана.
Заяўкі агракаледжу на падрых­тоўку спецыялістаў накіравалі КСУП “Добрасць” – 4 чалавекі, КСУП “Маляцічы-АГРА” – 5, КСУП “Бель” – 7, СВК “Калгас імя Суворава” – 2, ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб” – 3-4. І адсочваць забяспечанасць кадрамі, падбор, падрыхтоўку і замацаванне маладых спецыялістаў у сель­скагаспадарчых арганізацыях раёна павінна, у першую чаргу, кадравая служба ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаван­ні райвыканкама.
У пытанні магчымасцей агратэх­нічнага каледжа па забеспячэнні патрэбнасці ў кад­рах гаспадарак раёна павінна быць наладжана больш цеснае ўзаемадзеянне. На гэта ўказаў стар­шыням сельгасар­ганізацый, якія таксама прысутнічалі на пасяджэнні, старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў.
Неабходна прыняць меры па павелічэнні колькасці дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы, заключаных з канкрэтнымі сельскагаспадарчымі арганізацыя­мі раёна, якія маюць патрэбу ў спецыялістах, на іх падрыхтоўку ва ўстановах вышэйшай і сярэд­няй спецыяльнай адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, прадугледзеўшы ў абавязковым парадку магчымасць даплаты да стыпендый студэнтаў і іншыя меры, якія дазволяць зацікавіць будучых спецыялістаў.
Сёння сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна маюць патрэбу ў спецыялістах розных накірункаў дзейнасці. І рашэннем райвыкан­кама прадугледжаны канкрэтныя меры і мерапрыемствы, якія накіраваны на вырашэнне кадравай праблемы ў сельскай гаспадарцы, замацаванне маладых спецыяліс­таў, накіраваных па размеркаван­ні з навучальных устаноў адукацыі аграрнага профілю.

Т. Пятрова.

Добавить комментарий